sokalau_vojus (sokalau_vojus) wrote,
sokalau_vojus
sokalau_vojus

Хваласьпевы сьцягам — 2

(Працяг, пачатак тут.)
Хваласьпеў на герб — старадаўні жанр нашае паэзіі, зваўся ён на грэцкі лад епикграма (эпіґрама), клясыкі — Андрэй Рымша, Ян Казімер Пашкевіч. Яны апявалі гербы магнацкіх родаў. А сёньня заслужылі на хваласьпеў сьцягі беларускіх грамадаў — гарадоў і мястэчак, прадмесьцяў і ваколіц, якія паўсталі за сваю свабоду.
Працягваем. Спачатку раёны і ваколіцы МЕНСКУ.



Белая Вежа — вежа-данжон* —

Можа трымаць абарону бясконца.

Што ёй аблога, што ёй ражон,

Бо неслабыя ў яе абаронцы.

аколіцы скрыжаваньня вуліцы Багдановіча і праспэкту Машэрава, ад назвы былога рэстарану. *Данжон — умацаваная вежа, прыдатная для жытла.)


Залатая Горка не марудзіць,

У змаганьне йдзе і не дрыжыць

Сьмелыя і залатыя людзі

Тут жылі, жывуць і будуць жыць.

Дыхам заўтрашніх вятроў

Родны край атулены.

Груша — гэта для сяброў,

А для іншых — дуліна*!

(Грушаўка. Сьцяг аўтарства У. Цэсьлера. *Дуліна мае два значэньні: „груша звычайная“ і камбінацыя з трох пальцаў.)



Камароўка, Камароўка,

Нашай вольніцы сяброўка.

З джалам вострым, тонкім, гожым —

Верым, можам, пераможам!




Як ваша істота — на дзьве палавінкі,

Як вашы мазгі закіпаюць булёнам,

Як сьвет вам здаецца чырвона-зялёным —

Вас прымуць Навінкі! Вас возьмуць Навінкі!

(Да раёну Навінак і да шпіталю ходзіць аўтобус № 18)



Лепей нашы Шабаны

Не даводзьце да вайны!

Не жартуйце з Шабанамі,

Бо наклічаце цунамі!


(Рыю-дэ-Шабанэйру)


ГОМЕЛЬ


Дух баёвы, гарт народны,

Кожны мускул — булава.

Далучайся, Гомель родны,

Як ідзе Валатава!


СМАРГОНІ



Гісторыяй нашай сагрэтыя,

Мы крочым упэўнена сёньня.

За намі — вядомыя сьвету

Мядзьведзі і сушкі Смаргоняў.




(брэнды — мядзьведжая Смаргонская акадэмія, смаргонскія абаранкі)
Tags: Белая Вежа, Валатава, Гомель, Грушаўка, Залатая Горка, Камароўка, Навінкі, Смаргоні, Сьцягі, Шабаны
Subscribe

Posts from This Journal “Сьцягі” Tag

  • Хваласьпевы сьцягам — 1

    Хваласьпеў на герб — старадаўні жанр нашае паэзіі, зваўся ён на грэцкі лад епикграма (эпіґрама), клясыкі — Андрэй Рымша, Ян Казімер…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments