sokalau_vojus (sokalau_vojus) wrote,
sokalau_vojus
sokalau_vojus

Пётра sadouski ўпадабаў вядомую ўкраінскую паўстанцкую песьню „Лента за лентою“ (тут выкананьне — Тарас Чубай). Сказаў, што нам такіх бракуе, і папрасіў мяне перакласьці.

Мая першая рэакцыя — чаму бракуе? Чаму нашыя людзі сьпяваюць „Пагоню“ й „Магутны Божа“ й не сьпяваюць гімн БНР „Мы выйдзем шчыльнымі радамі“?

А паводле „Ленти“ я зрабіў два тэксты. Па-першае, пераклад, а па-другое, зусім новы Беларускі тэкст.

СТУЖКА ЗА СТУЖКАЮ (пераклад)

Вось вечар вечарэе, паўстанца сэрца б’е,

А стужка набоі пасьпешна падае.

Рэфрэн:

Ах, стужка за стужкаю – набоі падавай,

Паўстанец Беларускі, ў баі не адступай!

Ах, стужка за стужкаю – набоі падавай,

Паўстанец Беларускі, ў баі не адступай!

А вораг атакуе і прэ з поўных сіл,

Юнак-кулямётнік іх спраўна скасіў.

Рэфрэн.

Ледзь сонца ўзышло, натамлёны юнак,

Паранены ўпаў ён, упаў ён няўзнак.

Рэфрэн.

Сьпяшае санітарка, ідзе да яго,

На твар паглядзела, пазнала свайго.

Рэфрэн.

Прыгледзеўся й ён, рана нішчыць, ды дарма:

Каля кулямёта дзяўчына лепш няма.

Рэфрэн.

А вораг атакуе, палын мяшае ў мёд.

І вось зайграў нанова аціхлы кулямёт.

Рэфрэн (2 разы).


СТУЖКА ЗА СТУЖКАЮ (новы Беларускі тэкст)

Ідуць Беларусы на праведны бой,

Ідуць без прымусу, бо чуюць за сабой:

Рэфрэн:

Ах, стужка за стужкаю набоі падавай,

Народ Беларускі, ваюй і наступай!

Ах, стужка за стужкаю набоі падавай,

Народ Беларускі, ваюй і наступай!

А першая стужка — нязломны супраціў,

Я ёю дарогу да волі скараціў.

Рэфрэн.

А стужка другая — мы разам, мы народ,

Што ворагам нашым спляце калючы дрот.

Рэфрэн.

А трэйцяя стужка, што зьвязвае нас, —

Набоі — словы мовы! Дык цісканем на газ!

Рэфрэн.

Тры стужкі-сымболі за нашу зямлю,

Якую я сам і шаную й люблю!

Рэфрэн:

Дык стужка за стужкаю набоі падавай,

Народ Беларускі, ваюй і наступай!

Дык стужка за стужкаю набоі падавай,

Народ Беларускі, ваюй і наступай!

Tags: пераклад
Subscribe

  • Lluís Llach. „L'estaca“ / Люіс Ляк. „Слуп“

    У 1968 г. бард каталёнскага нацыянальнага і антыфранкісцкага руху Люіс Ляк напісаў песьню „Слуп“ (l'Estaca). На яе стварэньне…

  • Хваласьпевы сьцягам — 2

    (Працяг, пачатак тут.) Хваласьпеў на герб — старадаўні жанр нашае паэзіі, зваўся ён на грэцкі лад епикграма (эпіґрама), клясыкі —…

  • Хваласьпевы сьцягам — 1

    Хваласьпеў на герб — старадаўні жанр нашае паэзіі, зваўся ён на грэцкі лад епикграма (эпіґрама), клясыкі — Андрэй Рымша, Ян Казімер…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments