У Польшчы, за часы „Салідарнасьці“, бард Марэк Качмарскі, узяўшы за ўзор „Слуп“, напісаў сваю песьню „Муры“. Яна сталася і гімнам змаганьня, і творам-папярэджаньнем — не рабецеся падобнымі да тых, каго скідаеце.
Сёньня „Муры“ ў Хадановічавым перакладзе гучаць па ўсёй Беларусі.
Гэтую гісторыю распавёў мне Вінцук Вячорка і дадаў: „Поўны пераклад клясычнай песьні змаганьня патрэбны (у тым ліку каб ушанаваць рэальнага першага аўтара; Качмарскі чамусьці яго амаль не называў)“.
Золкам на ганку я й Сызэт
Сонца чакалі былі,
А па дарозе сьледам у сьлед
Сонна павозкі паўзьлі.
Бачыш, Сызэт, мы да слупа
Ўсе прывязаныя тут...
Што нам, па-твойму, трэба зрабіць,
Каб уцячы ад пакут?
(Рэфрэн:)
Разам хістайма слуп стары —
Ён жа няволіць нас, сябры.
Зараз ён храсьне, храсьне, храсьне
І парыне дагары.
Я пацягну яго сюды,
Ты пацягні яго туды —
Ён не стрывае, храсьне, храсьне,
Будзе воля назаўжды.
***
Слухай, Сызэт, столькі часу прайшло,
Скура з далоняў спаўзла.
Слуп не слабее, і множыцца зло —
Як жа пазбавіцца зла?
Слухай, Сызэт, слуп цяжкі як-ніяк,
Хоць і даўно спарахнеў,
Часам зьнясіленым чуюся я —
Ты нагадай мне свой сьпеў.
R
Час праляцеў, Сызэт маўчыць,
Зьнёс яго вецер бяды,
Зьнік ён, няма каму болей вучыць,
Я ж і цяпер як тады.
З ганку на моладзь дзіўлюся сваю
І дзеля заўтрашніх дзён
Сёньня я песьню Сызэта пяю
Так, як вучыў мяне ён:
Разам хістайма слуп стары —
Ён жа няволіць нас, сябры.
Зараз ён храсьне, храсьне, храсьне
І парыне дагары.
Я пацягну яго сюды,
Ты пацягні яго туды —
Ён не стрывае, храсьне, храсьне,
Будзе воля назаўжды.